2 Декабря 2019







Прывядзём вытрымку з афіцыйных дакументаў:

«За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў, значны асабiсты ўклад у забеспячэнне законнасцi i ўмацаванне правапарадку, удасканальванне судовай сiстэмы, заслугi ў праектаванi сацыяльна значных аб'ектаў, развiццi прамысловасцi, транспартнай i дарожнай галiн, сферах навукi, адукацыi, культуры, мастацтва i спорту Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь №320 ад 28 жнiўня 2019 г. узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугi»:

Астапенка Сяргей Фёдаравiч – галоўны механiк фiлiяла "Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 79" рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства аўтамабiльных дарог "Магiлёўаўтадар",

Карнейчук Галiна Иванаўна – начальнiк лiнейна-дарожнай дыстанцыi фiлiяла "Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 75" рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства аўтамабiльных дарог "Магiлёўаўтадар",

Маргуноў Андрэй Аляксеевiч – вадзiцель пагрузчыка фiлiяла "Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 77" рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства аўтамабiльных дарог "Магiлёўаўтадар"...

27 лістапада 2019 года ў г. Мінску ў Палацы Рэспублікі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь.«В списке награжденных – более 100 человек, добившихся успехов в различных сферах деятельности. В их числе строители, работники транспортной и дорожной отраслей, коммунального хозяйства», – адзначаецца на сайце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у раздзеле Навіны. Былі ўручаны ўзнагароды і названым работнікам нашай арганізацыі.

Фатаграфія на памяць пасля ўручэння медаля. 

Мы бязмерна ганарымся нашымі калегамі, ад душы віншуем іх з такой высокай адзнакай іх працоўных дасягненняў. Мы жадаем ім здароўя і далейшых поспехаў!
Поделиться:
Вверх