Республиканское унитарное предприятие автомобильных дорог (РУП) «Могилевавтодор»
Средства массовой информации о нас
11 октября 2018
Средства массовой информации о нас
http://zviazda.by/be/news/20181009/1539100810-glusha-prezentavala-prypynak-adamovicha
Глуша прэзентавала прыпынак Адамовіча
10.10.2018 00:59- Аўтар: Нэлi Зігуля
- Культура
«Звязда» працягвае друкаваць матэрыялы ў падтрымку адкрыцця ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна музея, прысвечанага творчасці Алеся Адамовіча.
Падзея адбылася падчас раённага фестывалю народных промыслаў і рамёстваў «Глушанскі хутарок».
Гасцей свята на гэты раз было вельмі шмат. Конкурсы, выстаўкі-продажы, народныя спевы, хлебасольныя падворкі, сувеніры з нацыянальным каларытам — час праляцеў як адно імгненне. Настрой дарылі стасункі з таленавітымі майстрамі, унікальная самабытнасць тутэйшых мясцін, незвычайна цёплае і сонечнае надвор'е.