Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства аўтамабільных дарог (РУП) «Магілёўаўтадар» створана Загадам Камітэта па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 30.04.1998 г. № 44.
Зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў пад нумарам 700437908. Дзеючая рэдакцыя Статута прадпрыемства зацверджана Загадам Міністэрства транспарту і камунікацый ад 9.07.2014 г. №28-Д. Маёмасць прадпрыемства знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці і належыць яму на праве гаспадарчага вядзення.
У раёнах Магілёўскай вобласці РУП «Магілёўаўтадар» мае 9 філіялаў (дарожна-эксплуатацыйных упраўленняў) без права юрыдычнай асобы.
У лік асноўных відаў дзейнасці ўваходзяць:
- Ажыццяўленне бягучага рамонту і ўтрымання аўтамабільных дарог, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства, у тым ліку збудаванняў на іх;
- Ажыццяўленне функцый заказчыка па узьвядзеньню, рэканструкцыі, капітальным і бягучым рамонце і ўтрыманні аўтамабільных дарог і аб'ектаў дарожнай інфраструктуры;
- Выкананне асобных відаў работ, якія складаюць рамонт і рэканструкцыю названых аўтамабільных дарог;
- Ажыццяўленне тэхнічнага нагляду за вядзеннем работ па рамонце, будаўніцтве (рэканструкцыі) і ўтрыманні аўтамабільных дарог;
- Ажыццяўленне аналізу тэхнічнага ўзроўню і транспартна-эксплуатацыйнага стану аўтамабільных дарог, рэалізацыя мер па іх паляпшэнню.
Рэжым працы: Панядзелак-пятніца 8.00-17.00,
Абедзенны перапынак 13.00-14.00,
Выхадныя: Субота-нядзеля.
Вышэйстаячая арганізацыя: Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь:
Адрас: 220029 г. Мінск, вул. Чычэрына, 21
Рэжым працы: Панядзелак-пятніца 9.00-18.00,
Абедзенны перапынак 13.00-14.00,
Выхадныя: Субота-нядзеля.
Тэлефон гарачай лініі Мінтранса: (017) 286-76-96