17 апреля 2023






Вуліцы прыводзяцца ў парадак
На Асіповіччыне працягваюцца дарожныя работы        

ДЭУ № 73 ачышчае праезную частку на трасе М-5 «Мінск-Гомель», убірае пясок уздоўж мастоў, а ў Цяплухах ідзе афарбоўка падземнага пешаходнага пераходу. Зараз вядзецца ямачны рамонт метадам прапіткі на ўчастку дарогі Р91 «Асіповічы-Баранавічы», які адпавядае гарадской вуліцы Юбілейнай. Там задзейнічаны два трактары і аўтамабіль «ГАЗель».

          Акрамя сваіх запланаваных работ дапамагаюць калегам добраўпарадкаваць горад. На вуліцы 60 гадоў Кастрычніка працуе ўстаноўка STRASSMAYR, з дапамогай якой праводзіцца ямачны рамонт струйна-ін’екцыйным метадам. Рамонт з дапамогай гэтага абсталявання зараз лічыцца адным з самых зручных і бяспечных тэхналогій ямачнага рамонту. Адна такая ўстаноўка замяняе цэлую брыгаду, але, на жаль, яна пакуль адзіная на два суседніх раёны.

Поделиться:
Вверх